Для рэгістрацыі на канферэнцыю і перасылцы ўсіх неабходных матэрыялаў карыстайцеся сістэмай CMT. Праз яе ж будуць адбывацца зносіны з арганізатарамі і рэцэнзаванне артыкулаў.
The Microsoft CMT service was used for managing the peer-reviewing process for this conference. This service was provided for free by Microsoft and they bore all expenses, including costs for Azure cloud services as well as for software development and support.
Працоўныя мовы канферэнцыі - руская, беларуская і ангельская.
Артыкулы ў зборнік матэрыялаў канферэнцыі прымаюцца на ангельскай мове. Артыкулы, аформленыя згодная з прыведзеным шаблонам, прымаюцца да 20 мая.
Артыкул павінен займаць цотную колькасць старонак А4 (шырыня – 21 см, вышыня – 29.7 см). Мінімальны аб’ем артыкула – 6 цалкам запоўненых старонак. Артыкулы, якія займаюць болей за 6 старонак, ўзгадняюцца з Праграмным камітэтам па электроннай пошце ostisconf@gmail.com.
Звяртаем вашу ўвагу, што анатацыя (150 слоў) павінна ў кароткай форме утрымліваць апісанне наступных параметраў, прадстаўленых у артыкуле: мэта, метад, вынікі, заключэнне.
Праграмны камітэт будзе разглядаць не болей за 2 артыкулы аднаго аўтара.
Рэдакцыя пакідае за сабой права здзяйсняць кампутарную верстку артыкулаў, але не будзе падвяргаць паступіўшыя артыкулы літаратурнаму рэдагаванню. У іх будуць захоўвацца ўсе асаблівасці стылю аўтара, у тым ліку і магчымыя недакладнасці.
Артыкулы рэцэнзуюцца незалежнымі экспертамі. Рэцэнзаванне будзе праходзіць у тэрмін з 21 мая па 8 чэрвеня. Рэцэнзіі і адказ аб прыняцці артыкула да друку вы зможаце ўбачыць таксама ў сістэме CMT.
Па выніках рэцэнзавання аўтар дасылае аргкамітэту ліст аб згодзе, які прадугледжвае далейшую магчымасць размяшчэння артыкулаў, якія ўвайшлі ў зборнік канферэнцыі, у адкрытым электронным доступе на іншых рэсурсах згодна з рашэннем рэдакцыі зборніка. Адсканаваны варыянт ліста адпраўляецца на пошту ostisconf@gmail.com, а арыгінал ліста дасылаецца па пошце на адрас: 22013, Рэспубліка Беларусь, г.Мінск, вул. П. Броўкі, 6. Установа адукацыі “Беларускі дзяржаўны універсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі”, кафедра інтэлектуальных інфармацыйных тэхналогій. Альбо прадастаўляецца аўтарам асабіста па прыездзе на канферэнцыю.
Арганізацыйны камітэт не бярэ аплаты за публікаванне навуковых артыкулаў. Рэкламныя артыкулы, а таксама артыкулы, якія фінансуюцца фірмамі-вытворцамі і/альбо іх дэстрэб’ютарамі, да разгляду не прымаюцца. Аўтарскія матэрыялы не абавязкова адлюстроўваюць пункт гледжання праграмнага камітэту і рэдкалегіі зборніка.
У гэтым годзе адбываецца аднабаковае сляпое рэцэнзаванне. Алгарытм рэцэнзавання наступны:
У тэрмін з 9 чэрвеня па 15 чэрвеня аўтары павінны ўнесці змены паводле заўваг рэцэнзентаў і размясціць у сістэме CMT выпраўлены тэкст артыкула. З 16 чэвеня па 22 чэрвеня праводзіцца метарэцэнзаванне. Пасля прыняцця канчатковага рашэння аўтар размяшчае цалкам выпраўленую і поўную версію артыкула (з афіліяцыяй і анатацыямі на рускай і англійскай мовах) у раздзел Camera Ready Submission.
E-mail: ostisconf@gmail.com